Вялiкоднае пасланне кiраўнiкоў хрысцiянаў Святой Зямлi.
Пасха ёсць асаблiвым перыядам для пошука Хрыстовага Святла i для пабудовы лепшай
будучынi для ўсiх, палестынцаў i iзраiльцянаў, мусульманаў i юдэяў, хрысцiянаў i друзаў,
для будучынi ў мiры i справядлiвасцi. З такiмi словамi звярнулiся да жыхароў Святой
Зямлi мясцовыя кiраўнiкi хрысцiянскiх Цэркваў з нагоды надыходзячай Пасхi. У традыцыйным
пасланнi на Вялiкодныя свята кiраўнiкi хрысцiянаў запрашаюць “асаблiвым чынам малiцца
за гэту Зямлю, каб Бог накiраваў прадстаўнiкоў уладаў на шлях мiра, справядлiвасцi
i роўнасцi”. Аўтары паслання звяртаюцца таксама i да новага палестынскага ўраду,
да ўладаў Iзраiля i арабскiх кiраўнiкоў з надзеяй, што “яны будуць працаваць разам,
каб знiшчыць боязь, прыгнёт, муры, перашкоды i вязнiцы дзеля таго, каб напоўнiць сэрцы
людзей верай, поўнай годнасцi i свабоды”. Трынаццаць хрысцiянскiх кiраўнiкоў, якiя
паставiлi свае подпiсы пад пасланнем, просяць “аб адмене эмбарго ў адносiнах да палестынцаў
i аказаннi iм дапамогi. Ёсць такiя зоны, - чытаем мы ў пасланнi, - якiя знаходзяцца
ў цяжкай санiтарнай, эканамiчнай i адукацыйнай сiтуацыях…” Напрыканцы паслання
гаворыцца: “У гэтых умовах пакуты пойдзем да Уваскрасення Хрыста i да Яго Духа, Якi
зробiць нас здольнымi пазбавiцца ад прыгнёту…”