2007-03-30 15:16:09

Хор Трэцьякоўскай галерэі і Вялікі сімфанічны аркестр Большого театра выканаў твор епіскопа Венскага і Аўстрыйскага ад Рускай праваслаўнай Царквы Іларыёна - прадстаўніка пры Еўрапейскіх міжнародных арганізацыях. А ў чацвер,29 сакавіка ён прагучаў у Рыме, у зале Аўдзіторыюм блізка Ватыкану


RealAudioMP3 Ва ўступным слове кардынал Поль Пупар, Сітаршыня Папскай рады па культуры і міжрылігійным дыялогу, падзякваў РПЦ за дарагі падарунак у перыядзе, калі хрысціяне ўсіх канфесій рыхтуюцца да Пасхі Гасподняй. Павітаўшы праваслаўных герархаў, каталіцкіх прэлатаў, дыпламатычны корпус пры Ватыкане і Італіі, кардынал падкрэсліў вернасць рускай ідэі аб тым, што выйсцем з кожнага ўпадку ў Божым наканаванні ёсць шлях прыгажосці
Назва музычнага твору "Страсці па Матфею" на словы кананічнага тэксту Эвангелля і іншыя богаслужбовыя тэксты праваслаўнай Царквы. 48 музычных опусаў
для салістаў, хора і аркестра ўключаюць рэчытатывы,' учора яны гучалі па-італьянску, арыі для сопрано, контральто, ценара і баса. У канцэрце прынялі ўдзел 145 артыстаў з Расіі і Аўстрыі. Дырыжор - славуты Уладзімір Федасееў, народны артыст Расіі. Аўтарству ўладыкі Іларыёна належыць і "Всеношное пеніе" ды "Божественная літургія", якія летась мелі прэм'еру ў тых самых залях. У інтэрв'ю для РВ ён сказаў:
Аб творчых планах уладыкі Іларыёна, а таксама аб ураджаннях рымскай публікі мы раскажам ў наступную сераду.
RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.