2007-03-29 19:04:11

У Кіеве праходзіць канферэнцыя памяці аб рэпрэсіраваных святарах і свецкіх перыяду савецкай улады на Ўкраіне.


70 гадоў таму назад распачаліся масавыя рэпрэсіі, якія сумна адзначвае грамадскасць Украіны. На блаславенства Мітрапаліта Ўладзіміра ў комплексе Кіева-Пячэрскай Лаўры ўдзельнікі канферэнцыі выяўляюць прычыны і вынікі масавых злачынстваў таталітарнага нацыянальнага рэжыма супраць уласнага народа. Удзел прымаюць кіраўнікі праваслаўных і грэкакаталіцкіх парафій усёй краіны. навукоўцы, архіварыюсы і сведкі тых не так ужо й далёкіх часоў. Многія міране. у прыватнасці, студэнты, прысутнічаюць на слуханнях і тэматычных круглых сталах Канферэнцыі памяці масавых рэпрэсій на Украіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.