2007-03-29 13:54:49

Рымскае аддзяленне "Caritas" арганiзавала Крыжовую дарогу для вязьняў.


У пятнiцу, 30 сакавiка, рымскi фiлiал каталiцкай дабрачыннай арганiзацыi “Caritas” правядзе Крыжовую дарогу з вязьнямi рымскай турмы “Ребiббья”.
У паведамленнi для прэсы нагадваецца, што гэта падзея з’яўляецца адной з вялiкапостных дабрачынных iнiцыятыў. “У лiтургii прыймуць удзел вязьнi, супрацоўнiкi турмы, валанцёры арганiзацый, якiя працуюць у чатырох установах “Ребiббьi” i прадстаўнiкi рымскiх парафiй”, - гаворыцца ў згаданым паведамленнi.
Арганiзатарамi Богаслужбы з’яўляюцца супрацоўнiкi арганiзацыi “Дабрахвоты ў турме”, якая ўваходзiць у склад рымскага аддзялення “Caritas”, а таксама вязьнi i супрацоўнiкi турмы “Ребiббья”.
“Спатканне з вязьнямi турмы пад час Вялiкага Посту – гэта магчымасць стаць блiжейшымi да свету, якi болей любых iншых адзначаны самотнасцю”, - сказаў монс. Дi Тора, кiраўнiк “Caritas” Рымскай дыяцэзii.
“Мы будзем малiцца з нашымi братамi-вязьнямi, каб быць разам i каб падрыхтавацца да Пасхi, сцвярджаючы блiзкасць да iх Каталiцкай Царквы, якая выяўляецца ў мностве iнiцыятыў салiдарнасцi i ў працы шматлiкiх дабрахвотаў.
“Дарэчы, 3 сакавiка бягучага года, у рамках падрыхтоўкi да Вялiкадня, рымскае аддзяленне “Caritas” адкрыла новы прытулак для былых вязьняў, будаўнiцтва якога вялося дзякуючы ахвяраванням, сабраным рымскiмi парафiямi”, - паведамiў монс. Дi Тора.







All the contents on this site are copyrighted ©.