2007-03-29 13:58:02

Каталiцкая моладзь Iрака будзе святкаваць Дзень моладзi.


Моладзь Iрака рыхтуецца да правядзення Мiжнароднага дня моладзi. Перад святкаваннем Пальмовай нядзелi, якая прыпадае ў гэтым годзе на 1 красавiка, 80 маладых iракцаў з усiх дыяцэзiй краiны збяруцца 29 i 30 сакавiка ў горадзе Эрбiл у мясцовым санктуарыi Панны Марыi i малiтоўна далучацца да рымскай моладдзi, разам з якой будзе малiцца Свяцейшы Айцец.
Спатканне маладых хрысцiянаў Iрака арганiзоўвае а. Райан Атто, кiраўнiк халдэйскай парафii Святога Сэрца ў Эрбiлi. Удзельнiкi сустрэчы праслухаюць у прамом эфiры малiтву Бенедыкта XVI°, якая будзе перакладацца на арабскую i арамейскую мовы, якiмi карыстаюцца хрысцiяне Iрака.
Пасля гэтага запланавана правесцi начное малiтоўнае чуванне (адарацыю), якая скончыцца ў будучую пятнiцу ранiцай. А 12 гадзiне гэтага ж дня будзе адпраўлена Святая iмша.
Некаторыя моманты спаткання будуць перададзены ў прамым эфiры адным з хрысцiянскiх тэлеканалаў iракскага Курдзiстана. “Мара маладых хрысцiянаў Iрака, - сказаў а.Атто, - прыняць удзел у Сусветным дне моладзi ў Аўстралii ў 2008 годзе. Гэты удзел мае вялiкае сымвалiчнае значэнне як для членаў хрысцiянскай суполкi, якая пакутуе ад iзаляцыi, што перажывае цяпер Iрак, так i для маладых хрысцiянаў свету, якiя такiм чынам маглi б асабiста сустрэцца са сваiмi iракскiмi братамi, а не пры пасрэднiцтве СМI”.







All the contents on this site are copyrighted ©.