2007-03-29 19:03:31

Macква моцна пашанавала выдатнага рускага музыканта Мсціслава Растраповіча. Яго 80-гадовы юбілей прайшоў на дзяржаўным узроўні. У Маскве Мсціслаў і ягоная жонка Галіна моляцца ў праваслаўнай царкве Уваскрасення Словушчага на Ўспенскім вражку, а ў парыжы з'яўляюцца прыхаджанамі сабора св. Аляксандра Неўскага.


Мсціслаў растраповіч, які мае польскія карані, быў ахрышчаны ў праваслаўе і вызнае, як і ягоная жонка, славутая спявачка і педагог Галіна Вішнеўская, праваслаўную веру. Яны ў часы таталітарызму пажаніліся не толькі ў ЗАГСе, але й патаемна былі абвенчаныя архіепіскапам Саратаўскім і Вольскім Піменам. З ўладыкаю Мсціслаў Растраповіч пазнаёміўся яшчэ напрыканцы 50-х гадоў у Троіца-Сергіевай лаўры. Менавіта архіепіскоп Пімен быў сярод сяброў, хто з абдымкамі сустракаў зорную пару, калі Мсціслаў Леапольдавіч і Галіна Паўлаўна вярталіся з прымусовай эміграцыі ў Расію 80-х. Растраповіч называе Пімена сваім духоўным настаўнікам і часта даязджае ў Саратаў маліцца на ягонае магіле. Нядаўна юбіляр прыняў удзел у паніхідзе па "прыснапомнаму архіепіскапу Пімене" і наведаў архіерэйскі дом, на месцы якога была дамавая царква, дзе й павенчаныя Растраповіч і Вішнеўская. Яны прыпамінаюць задушэўныя гутаркі з мудрым духаўніком, у якіх прымаў удзел таксама геніяльны авіяканструктар Ігар Сікорскі.
У словах прызнання з вуснаў прэзідэнта Расіі, іншых дзяржаўных і культурных дзеячаў падчас юбілейнага канцэрту ў Крамлі ў гэты аўторак, было прыпомнена і тое, што імя музыканта выціснута на дошчы ў храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве, бо Растраповіч неаднаразова рабіў моцныя ахвяраванні на аднаўленне святыні. Ён стаўся першым, хто граў канцэрт ў залі царкоўных сабораў адноўленага Храма. І адзіным, хто ў 1994 годзе на Краснай плошчы выканаў уверцюру "1812 год", напісаную Пятром Чайкоўскім менавіта прынагодна да асвячання храма Хрыста Спасіцеля ў 1880 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.