2007-03-28 13:40:00

Расклад вялiкодных Богаслужбаў з удзелам Свяцейшага Айца.


Пасхальнае малiтоўнае чуванне з Папам пачнецца 7 красавiка ў ватыканскай базылiцы а 22 гадзiне i працягнецца да поўначы.
На Вялiкдзень, 8 красавiка, а 10.30 ранiцы Бенедыкт XVI° узначалiць урачыстую Святую iмшу ў базылiцы св.Пятра, пад час якой звернiцца да вернiкаў з адпаведным пасланнем, павiншуе прысутных на розных мовах i надзелiць блаславенства “Urbi et Orbi” (Гораду i Свету). Таксама i гэта ўрачыстая Богаслужба будзе перадавацца ў прамым эфiры.







All the contents on this site are copyrighted ©.