2007-03-28 13:50:16

Грамадзкасьць Беларусі супраць гэтэля ў Касьцёле


ЗБС “МГА “Бацькаўшчына” далучылася да грамадскай кампаніі супраць размяшчэння ў манастырскім комплексе св. Іосіфа гатэля. Гэтую кампанію распачалі грамадзяне-хрысціяне Рэспублікі Беларусь, звярнуўшыся з адкрытым лістом да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У межах кампаніі яны таксама збіраюць подпісы супраць перабудовы.
Як пішуць у адкрытым лісце да А.Лукашэнкі беларускія хрысціяне: “Мы пратэстуем супраць перабудовы асвечанага храма і манастыра – месца малітвы і духоўнага адраджэння нашага народу – пад гасцінічны комплекс, развесяляльныя залі, рэстараны”.
Гісторыя манастырскага комплексу пачалася ў 1624 годзе. У 1864 годзе манастыр і касцёл былі канфіскаваныя царскімі ўладамі, а ў 1926 – прызнаны помнікам архітэктуры. У сённяшняй гісторыі вернікі змагаюцца за вяртанне комплексу ўжо пятнаццаць год. У памяшканнях размяшчаўся архіў і ваенная камендатура і інш. Улады спасылаліся на брак сродкаў, на адсутнасць памяшканняў для архіву, на немагчымасць адсялення вайсковае камендатуры і г.д.
Між тым гэта АДЗІНЫ ў Беларусі поўны манастырскі комплекс 17 стагоддзя.
Вернікі звяртаюцца да прэзідэнта з просьбай выратаваць комплекс і перадаць яго для набажэнстваў.
Усе неабыякавыя да лёсу касцёла і манастырскага комплексу могуць паставіць подпіс супраць перабудовы ў касцёлах горада.
Беларускія католікі сабралі больш за 4 тыс. подпісаў у лісьце да Аляксандра Лукашэнкі. У звароце яны патрабуюць ануляваць пляны рэканструкцыі касьцёлу сьвятога Юзафа ў Менску ў гасьцінічны комлекс. У звароце гаворыцца, між іншым, і пра вяртаньне вернікам помніка архітэктуры 17 стагодзьдзя. “Мы пратэстуем супраць перабудовы асьвечанай сьвятыні й кляштару – месцаў малітвы й духоўнага адраджэньня нашага народу – у гасьцінічны комлекс, забаўляльныя залі, рэстараны”, зазначаюць вернікі.
Беларускія рыма-католікі ўжо ня першы год намагаюцца вярнуць каталіцкую сьвятыню ва ўласнасьць Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яшчэ ў мінулым годзе на прыступках касьцёлу яны праводзілі набажэнствы, некалькі разоў ўдзельнікі малітоўных сустрэчаў затрымліваліся сталічнай міліцыяй.










All the contents on this site are copyrighted ©.