2007-03-27 09:11:51

У Кiеве будуць абмяркоўваць адносiны памiж праваслаўнымi i мусульманамi.


30 сакавiка ва ўкраiнскай сталiцы пройдзе V° Мiжнародная навукова-практычная канфярэнцыя “Дыялог Праваслаў’я i iслама: роля рэлiгii ў сучасным жыццi”. У яе працы прыймуць удзел прадстаўнiкi розных краiнаў: святары з Украiны, Расii, Беларусi, Малдовы, Сербii i iншых дзяржаў, а таксама iранскiя багасловы, духоўныя асобы з масульманскiх краiнаў, навукоўцы i грамадска-палiтычныя дзеячы.
У рамках спаткання будуць падведзены вынiкi Агульнаўкраiнскага конкурса студэнтскiх навуковых прац “Сацыяльная мiсiя Праваслаўнай Царквы ва ўмовах сучаснага света”. Па заканчэннi канфярэнцыi будзе выданы зборнiк яе матэрыялаў.
Падобнае спатканне ўпершыню было праведзена ў 2003 годзе, як i сёлятняя сустрэча, яно была арганiзавана Мiжрэгiянальнай акадэмiяй кiравання персаналам, Мiжнароднай кадравай акадэмiяй, Канфедырацыяй недзяржаўных вышейшых навучальных устаноў Украiны, Iнстытутам гiсторыi Украiны i Кiеўскай духоўнай акадэмiяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.