2007-03-27 13:44:40

Прасіць Божага даравання ў таямніцы споведзі - такое наканаванне даў Папа Бенедыкт 16 напярэдадні дыяцазальнага Сусветнага Дня моладзі. У Рыме ў гэты дзень Вербніцы збяруцца прадстаўнікі ўсіх кантынентаў.


Як мы паведамлялі, сёлетняя Пальмавая нядзеля прыклікае ў Ватыкан юнакоў і дзяўчат-католікаў розных краін свету. Многія ўжо прыбылі. Звяртаючыся з асаблівым бацькоўскім словам да іх, Свяцейшы Айцец падчас сумеснай Багародзічнай малітвы Анёл Гасподні ў прайшоўшую нядзелю з вакна сваёй бібліятэкі сказаў, у прыватнасці:"Хто жадае, можа ў гэтыя дні варта прыступіць да Таямніцы Споведзі - сапраўднай сустрэчы з Боскаю любоўю, у Якой мае патрэбу кожны чалавек. Дзеля таго, каб жыць у радасці і душэўным супакоі".
Як асобна падаў да ведама адказны за пастырства сярод моладзі Рымскага вікарыяту монсіньёр Маўро Пармеджані, у свята Вербніцы Папа надасі Таямніцы прымірэння шасці юнакам.







All the contents on this site are copyrighted ©.