Настаяцель Экумэнічнае Супольнасьці з Тэзэ быў прыняты Папам Бэнэдыктам 16
26-га сакавіка Сьвяцейшы Айцец прыняў на спэцыяльнай аўдыенцыі настаяцеля Экумэнічнае
Супольнасьці з Тэзэ брата Алойса, які запэўніў Папу аб далейшай волі ўтрымліваньня
глыбокай сувязі з Апостальскай Сталіцай. Брат Алойс вельмі ўцешыўся, што Бэнэдыкт
16 так сардэчна яго прыняў. Пасьля сьмерці брата Рожэ – сказаў журналісту Ватыканскага
Радыё брат Алойс- Бэнэдыкт 16 гаварыў са мною аб ім вельмі прыгожа. Прыпомніў ягоную
постаць і экумэнічнае заангажаваньне ў гадавіну трагічнае сьтмерці. Такім чынам я
меў нагоду- працягваў брат Алойс- сказаць, што мы хочам працягваць дарогу супольнасьці,
ў глыбокай еднасьці з Рымскім Папам. Трэба паказваць сьвету, што хрысьціяне імкнуцца
да еднасьці, што мы адно ў Касьцёле і павінны гэта рабіць бачным- сказаў журналісту
Ватыканскага Радыё брат Алойс.