2007-03-27 13:44:20

Міністр унутраных спраў рэгіёна Валлонія ў Бельгіі Піліп Курар накіраваў службовы ліст у падраздзяленні.


Ён патрабуе ў ім ад дзяржаўных службоўцаў захоўваць філасофскую і рэлігійную нейтральнасць у грамадскіх месцах. Міністр указвае, што месцы грамадскага карыстання павінны быць абсалютна нейтральнымі адносна перакананняў веры, яктаксама філасофскіх ці маральных схільнасцей. Адзінае выключэнне міністр робіць для рэлігійных сімбаляў, афіцыйна прызнаваных як творы мастацтва ці тых, што з'яўляюцца неад'емнай часткай будынка. Аднак, кіраўнік дэпартамента унутраных спраў, як паведамляе бяльгійская газета " Soir (вечар)", напрыканцы падкрэслівае, што не жадае навязваць абсалютна жорсткія правілы. "Муніцыпалітэты валодаюць поўнай свабодай дзеяння таксама і ў гэтым пытанні",- піша міністр Курар.







All the contents on this site are copyrighted ©.