2007-03-27 09:16:19

Кардынал Леманн выказаў свой пункт гледжання аб эўтаназii.


Кардынал Карл Леманн выказаўся супраць любой формы эўтаназii. Пры гэтым ён паважлiва паставiўся да дзейнасцi хоспiсаў i ўжытку паллiятыўнай медыцыны. “Магчыма любымi сродкамi паменьшыць пакуты, але не скарачаць жыццё”, - заявiў бiскуп Майнца, якi з’яўляецца таксама Старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi Германii. “Тут размова iдзе аб прынцыпiяльнай мяжы розных вопытаў на абшарах жыцця i смерцi”, - зазначыў каталiцкi дастойнiк. Монс. Леманн нагадаў, што неабходна ўжываць дапамогу, шляхi i сродкi для этычна надзейных метадаў пераадолення цiску ў пытаннi эўтаназii. Ён заклiкаў не ўхiляцца ад пытанняў, злучаных з пакутамi чалавека. Мужнасць у зразуменнi пакутаў мае на ўвазе таксама i ўдзел i спачуванне. Па словах кардынала, вернiкi-хрысцiяне могуць даць адзiны адказ на пакуты свету, указаўшы на Езуса i на Ягоны Крыж.







All the contents on this site are copyrighted ©.