2007-03-27 13:59:40

Бенедыкт XVI° звярнуўся да ўдзельнiкаў Кангрэса, якi быў зарганiзаваны Камiсiяй бiскупаў Еўрапейскай суполкi.


Заклiк стварыць новую Еўропу, якая не адмаўлялася б ад самой сябе, прагучаў з вуснаў Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° пад час аудыенцыi для ўдзельнiкаў кангрэса, якi быў зарганiзаваны Камiсiяй бiскупаў Еўрапейскай суполкi ў сувязi з 50 гадавiнай “Рымскага дагавора”. Аудыенцыя адбылася ранiцай у суботу 24 сакавiка ў Клементынскай залi ватыканскага апостальскага палаца.
“З дэмаграфiчнага пункту гледжання вынiкае, што, на жаль, трэба сцвердзiць, што Еўропа iдзе па шляху, якi можа завесцi яе ў гiстарычны тупiк”.
“Робiцца вiдавочным, што працэс унiфiкацыi Еўропы падтрымлiваецца не ўсiмi з-за распаўсюджанага ўражання, што розныя раздзелы еўрапейскага праекта былi складзеныя без улiку пажаданняў грамадзянаў”, - зазначыў Папа.
“Нельга нават думаць аб стварэннi сапраўднага агульнага еўрапейскага дома, калi мы забываемся аб iдэнтычнасцi, якая належыць народам нашага кантынента. Гутарка iдзе аб iдэнтычнасцi, якая складаецца з агульных вартасцяў, у фармаванне якiх унесло свoй уклад хрысцiянства, набыўшы тым самым не толькi гiстарычную ролю, але i ролю заснавальнiка ў адносiнах Еўропы”, - зазначыў Свяцейшы Айцец.
“Гэтыя вартасцi, - працягнуў сваю думку Папа, - якiя складаюць душу кантынента, павiнны заставацца ў Еўропе трэццяга тысячагоддзя як рошчына цывiлiзацыi”.
“Калi ўрады жадаюць быць больш блiзкiмi да сваiх грамадзянаў, то як жа яны маглi адхiлiць галоўны аргумент еўрапейскай iдэнтычнасцi – хрысцiянства, - з якiм атаесамляе сябе большасць насельнiцтва Еўрапейскай суполкi?”
“Еўрапейскi саюз не можа не прызнаць iснавання нязменнай i трывалай чалавечай натуры, крынiцы праў, якiя з’яўляюцца агульнымi для ўсiх асобаў”, - заявiў Бенедыкт XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.