2007-03-26 14:40:05

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з папам у нядзелю 25 сакавіка


А паўдні, мінулае нядзелі, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 гаварыў аб ахвяры забітых місіянароў, моладзь запрасіў на пакутную Літургію да Ватыканскае Базылікі а ўсіх вернікаў заахвоціў да адкрыцьця на Божую Волю.
RealAudioMP3
Заўтра будзем ушаноўваць успамін Дабравешчаньня. Дзякуючы “фіят” Марыі і дзеяньню Духа Сьвятога зьдзейсьнілася таямніца уцелаўленьня Божага Сына. Хай Марыя будзе для нас прыкладам поўнай адданасьці Богу ў веры. Так як Яна адкрывайма нашае жыцьцё на прысутнасьць Хрыста.- сказаў Папа. Далей падкрэсьліў, што згода Марыі па сёньняшні дзень аднаўляецца ў Царкве. Прыкладам гэтага зьяўляюцца Сьвятыя, гатовыя аддаць сваё жыцьцё за Эвангэльле. 24-га сакавіка, ў гадавіну забіцьця арцыбіскупа Ромэро, быў ушаноўваны Дзень Малітвы і посту за духоўных і сьвецкіх місіянароў, што былі забітыя ў часе выконваньня сваёй місіі.
“Місіянары-мучанікі зьяўляюцца надзеяю для сьвету, таму што сьведчаць аб тым, што любоў Хрыста ёсьць мацнейшаю ад насільля і нянавісьці. Яны не шукалі мучаніцтва, аднак былі гатовымі аддаць жыцьцё, каб астацца вернымі Эвангэльлю.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што ў Вербную Нядзелю, 1-га красавіка, будзе ўшаноўвацца ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзыях сьвету 22-гі Сусьветны Дзень Моладзі. У рамках падрыхтовак да гэтае сустрэчы і да сьвяткаваньняў Вялікае Ночы, Папа запрасіў рымскую моладзь на Пакутную Літургію. Будзе ён сам асабіста старшынстваваць у чацьвер 29-га сакавіка ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра. Набажэнства будзе спалучана з Сакрамантам Прымірэньня. Сьвяцейшы Айцец заахвочваючы да споведзі падкрэсьліў, што ёсьць яна “сапраўднаю сустрэчаю з Божаю любоў”ю, якой кожны чалавек патрабуе, каб жыць у радасьці і міры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.