2007-03-24 10:38:28

У Германіі праходзіць тыдзень жыцця. Гэта - ініцыятыва Рады эвангелісцкіх Цэркваў Германіі і Канферэнцыі нямецкіх каталіцкіх біскупаў.


Яе старшыня кардынал Карл Леман заявіў, што хрысціянскія Цэрквы краіны выступаюць з новай ініцыятывай,якая мае на мэце падвысіць адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей. а таксама ўказаць на тое, якую ролю традыцыйна выконвае Царква напрацягу апошніх гадоў у захаванні маральнага выхавання новых пакаленняў. Ён зазначыў. што для таго маюцца таксама важныя структуры -ад дзіцячых садкоў і школ, універсітэтаў і дамоў малітвы і адпачынку да штодзённай працы на парафіях. Лозунг праходзячага Тыдня жыцця :"Перадача каштоўнасцей і рэлігійнае выхаванне". Як зазначыў прынагодна кардынал леман, "зараз сярод бацькоў пануе канфузлівы настрой. "Дзяля разнастайнасці думак, якія абрынваюцца штодня, а таксама з прычыны хрумкіх адносінаў бацькі самі няпэўныя ва ўласных традыцыях выхавання. дапамога ім неабходная."
Каб падтрымаць ініцыятыву на дзяржаўным узроўні, 21 красавікаса славутага Брэменскага сабора св. Пятра адбылася прамая тэле і радыётрансляцыя Боскай літургіі, якая адкрыла нацыянальны Тыдзень жыцця. Усе гэтыя дні СМІ Германіі, а таксама і Інтэрнет прысвячаюць матэрыялы і рэкламуюць акцыі Тыдня .







All the contents on this site are copyrighted ©.