2007-03-24 10:37:35

Кангрэс Камісіі Эпіскапатаў Эўрапэйскае Супольнасьці з нагоды 50-ці годдзя Рымскіх Пагадненьняў


“Вартасьці і пэрспэктывы Для Эўропы заўтра”- гэта лозунг кангрэсу, які вядзе свае працы ў Рыме. У Кангрэсе ўдзельнічае 23-ы дэлегацыі Біскупскіх Канфэрэнцый з краін, што належаць да Эўрапэйскае Вуніі. Таксама ёсьць парысутнымі Каталіцкія Рухі і Супольнасьці ды палітыкі.
Апрача таго прысутнымі ёсьць прадстаўнікі праваслаўнае, пратэстанцкае ды англіканскае традыцыі. Усяго больш за 400 чалавек. Працы Кангрэсу адкрыў біскуп Гэрман ван Лун з Ратэрдаму ( Галандыя), які зьяўляецца старшынёю Камісіі Эпіскапатаў Эўрапэйскае Супольнасьці. У сваім слове ён прыпомніў гістарычны кантэкст, ў якім дайшло да падпісаньня Рымскіх Пагадненьняў. Было гэта нескалькіх гадоў пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай Вайны.
Арцыбіскуп Анджэлё Баняско, старшыня Біскупскае Канфэрэнцыі Італіі, зьвярнуў увагу, што абьядноўваньне Эўропы, якое пачалося эканамічнаю супольнасьцю, мусіць мець шырэйшы памер. “Каб пачаты працэс інтэграцыі быў сапраўды пладавіты, трэба, каб Эўропа прызнала свае хрысьціянскія карані”- сказаў Мітрапаліт Генуі. Каталіцкі Касьцёл у сваім эўрапэйскім заангажаваньні бароніць, перад усім, годнасьці асобы. Адсюль вынікае абарона чалавечага жыцьця ў кожнай ягонай фазе, далей павышэньне сям”і, зьбераганьне правоў бацькоў да выхоўваньня сваіх дзяцей ды запэўненьне рэлігійнае свабоды ў індывідуальным і супольнасьцявым памеры.
Кангрэс закончыцца ў нядзелю 25-га сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.