2007-03-23 14:23:22

Інстытут сацыялогіі Расійскай АН зрабіў чарговы аналіз па тэме рэлігійнасці школьнікаў. Эксперты былі здзіўленыя - большасць юных масквічоў назвалі сябе веруючымі людзьмі.


Апытанне вялося сярод рускіх, азербайджанаў, армянаў, грузінаў, яўрэяў, татараў і карэйцаў. Вывад вучоных, што працэнт прыхільнікаў сэктаў , асабліва сатанінскага характару - абсалютна невялікі. Найбольшаю пагрозаю, аднак, з'яўляецца магчымасць уплыву на моладзь з боку "вахабітаў і іншых ісламскіх радыкалаў, якія зараз па цэлым свеце адчуваюць пасіянарны ўздым". Як падкрэсліў для журналістаў кіраўнік праекта Уладзімір Шапіра, тут, аднак, трэба не забывацца, што многія з юнакоў і дзяўчат, якія аднеслі сябе да катэгорыі вернікаў, могуць аказацца непісьменнымі ў догматах веравызнанняў і нерэгулярна адпраўляць рэлігійныя абрады."Мяне самога здзівіла,-сказаў спецыяліст, - калі пераважная большасць падлеткаў назвала сябе вернікамі.Што за гэтым стаіць, сказаць цяжка.. Хутчэй за ўсё, зараз немодна называць сябе атэістам",- крыху скептычна зазначае прафесар Уладзімір Шапіра.







All the contents on this site are copyrighted ©.