2007-03-23 14:14:23

У Ташкенце прайшло спатканне бiскупаў Сярэдняй Азii.


З 26 лютага да 7 сакавiка ў сталiцы Узбекiстана праходзiла штогадовая сустрэча бiскупаў мiссii “Sui Iuris” краiнаў Сярэдняй Азii. На спатканнi, у якiм прыняў удзел таксама i Апостальскi нунцый арцыбiскуп Юзеф Веселоўскi, прысутнiчалi: арцыбiскуп Томаш Пета, арцыбiскуп Ян Павел Ленга, бiскуп Генры Хованец, бiскуп Януш Калета i бiскуп Атаназiус Шнайдэр з Казахстана; з Узбекiстана – бiскуп Ежы Мацулевiч; з Кiргiзii – бiскуп Мiкалай Мессмер; з Таджыкiстана а.Карлос Авiла i а.Анджэй Мадэй з Туркменiстана.
Спатканне пачалося пяцiдзённымi духоўнымi практыкаваннямi, якiя прайшлi пад кiраўнiцтвам монс. Хрыстафора Нiткевiча, намеснiка сакратара ватыканскай Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў. Сабраўшыся разам у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса, катэдры Апостальскай адмiнiстратуры ва Узбекiстане, каталiцкiя дастойнiкi падзякавалi Богу за жыццё i сведчанне Царквы ў Сярэдняй Азii.
5-6 сакавiка прайшло 10-е пленарнае паседжанне бiскупаў Казахстана, на якiм прысутнiчалi згаданые вышей ерархi. У паседжаннi прыняў удзел таксама i асiстэнт сакратара Федэрацыi бiскупскiх канфярэнцый Азii а.Раймонд О’Тул. Спаткане стала сiмвалам падзялення ў духу салiдарнасцi праблемаў, радасцей i надзеяў кiраўнiкоў Каталiцкай Царквы ў рэгiёне. Пад час мерапрыемства былi абмеркаваны тэмы, якiя тычацца пастырскай дзейнасцi. Пасля яго завершання прэлаты накiравалi Свяцейшаму Айцу адпаведнае пасланне, а таксама павiншавалi Бенедыкта XVI° з надыходзячай Пасхай i з яго 80-годдзем, якое Папа будзе адзначаць 16 красавiка.







All the contents on this site are copyrighted ©.