2007-03-22 12:07:36

Кiраўнiкi законнiцкiх кангрэгацый запрашаюць правесцi дзень малiтвы за мiр.


Галоўныя настаяцелi кангрэгацый законнiкаў заклiкаюць правесцi 30 сакавiка Дзень малiтвы i посту за мiр. Мiжнародны саюз галоўных настаяцелей выступiў са зваротам прыняць удзел у Дне малiтвы i посту ў iмя спынення гвалту i войнаў у Дарфуры, Iраке, Аўганiстане, Шры-Ланка, Паўночнай Угандзе, Непале, Калумбii, Iзраiле, Палестыне, Лiване i ва ўсiх iншых месцах, дзе пануе падзел i насiльле. Дэвiзам iнiцыятывы будуць словы Яна Паўла II° з Паслання на Сусветны дзень мiру 2002 года: “Менавiта з гэтай нагоды малiтва за мiр не ёсць чымсцi спазнёным у працы на карысць мiру. Гэта ёсць сама сутнасць стварэння свету парадка, справядлiвасцi i свабоды”.
“Мы меркуем, што прысвячэнне аднаго дня пад час Вялiкага Посту таму, каб малiцца разам, як членам законнiцкiх кангрэгацый, за мiр на Зямлi, можа мець магутныя наступствы на нашай планеце”, - заявiлi кiраўнiкi законнiцкiх суполак у сваiм звароце.







All the contents on this site are copyrighted ©.