2007-03-22 12:04:19

Дзяржаўны сакратар Ватыкану выказаў свае меркаваннi аб пантыфiкаце Бенедыкта XVI°.


“Iснуюць два слова, якiя ўжывае Бенедыкт XVI° у сваiх прамовах, перад усiм у тых, што звернуты да моладзi – гэта “радасць” i “сяброўства”. Абодвы яны звернуты да Бога. Папа Рацынгер даў нам адчуць, што мы маем Бога абок нас, Бога як сябра, што гаворыць нам аб асноўных жыццёвых рэчах i суправаджае нас”. Гэтыя словы, прамоўленыя 20 сакавiка пад час спаткання асацыяцыi “Этыка i фiнансы”, належаць кардыналу Тарчызiо Бертоне, Дзяржаўнаму сакратару Ватыкана. “Папа жадае ўсiм нам, - дадаў кардынал Бертоне, - даць зразумець як прыгожа быць хрысцiянамi, мець магчымасць спаткацца з Асобай, Якая адкрывае новыя жыццёвыя далягляды”. “Як хрысцiяне, - працягнуў сваю думку ватыканскi дастойнiк, - мы нiколi не застаемся самотнымi: Бог разам з намi; i потым мы, памiж намi складаем вялiкую грамаду, якая мае будучыню: усё гэта напаўняе наша жыццё сэнсам”.
Кардынал Бертоне зрабiў аналiз амаль двухгадовага пантыфiката Бенедыкта XVI°, падкрэслiўшы перад усiм, што Папа надае вялiкую ўвагу змаганню з рэлатывiзмам, якi “зрабiўся фундаментальнай праблемай веры ў нашы днi”. “У адкрыццi i хрысцiянскай традыцыi знаходзiцца пэўная гiстарычная постаць – Езус з Назарэта – iснуючая рэчаiснасць, жывы Бог”.
У тым, што тычыцца бачання Еўропы, то Бенедыкт XVI° упэўнены ў тым, што яна “не павiнна быць заснавана толькi на эканамiчных i палiтычных прынцыпах, - зазначыў Дзяржаўны сакратар Ватыкану, - але таксама на духоўнай аснове”. У той жа час Папа не жадае зрабiць памылку палiтызацыi каталiцтва як у Еўропе, так i iншых краiнах свету. “Вера не дае палiтычных рэцэптаў, але накiравана та тое, каб па-просту спрыяць ачышчэнню рацыi i дапамагчы ўсталяванню справядлiвасцi тут i зараз, быць прызнанымi i рэалiзаванымi”, - сказаў кардынал Бертоне.







All the contents on this site are copyrighted ©.