2007-03-21 13:47:23

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 21 сакавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра, а гэта таму, што ў Рыме было даволі добрае надвор»е ды таксама з огляду на тое, што прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Паводле ватыканскіх крыніц было іх каля 25-ці тысяч. Была гэта ўжо адзінаццатая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А ў сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 працягваў свой цыкл катахэзаў прысьвечаных Айцам Царквы сказаўшы, між іншым,
RealAudioMP3
Сёньня ўспамінаем Сьвятога Юстына, філозафа, апалагета і мучаніка. Нарадзіўся ў месцы старажытнага Сыгэну каля сотавага году. Вывучаючы грэцкія традыцыі філазофскіх школаў шукаў таго, што ў жыцьці зьяўляецца праўдаю. З часам пазнаёміўся з хрысьціянствам і Бібліяю. Захоплены імі- працягваў Папа сёньняшнюю катахэзу—аддаўся поўнасьцю паглыбленьню веры і ў яе абарону. У Рыме заснаваў дармовую школу, ў якой вучні маглі знаёміцца з хрысьціянствам. Памёр мучаніцкаю сьмерцю цераз адсячэньне галавы у 165-м годзе.
З яго твораў- сказаў яшчэ Сьвяцейшы Айцец- зьберагліся дзьве Апалогіі ды дыялог з яўрэям Трыфонам. У філазофіі ён бачыў поле сустрэчы паганскага сьвету, юдаізму і хрысьціянства. Асабліва каштоўным зьяўляецца яго навука аб Хрысьце як Логасу.
У часах рэлятывізму і дыскусіі аб вартасьцях – сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—навукі Сьвятога Юстына здаюцца быць вельмі знамянальнымі. Варта задумацца над сэнтэнцыяю пачутаю Сьвятым, якая перамяніла ягона жыцьцё. Вось яна: “Маліся, каб брамы сьвятла былі адкрымі табе, таму, што ніхто не можа ўбачыць і зразумець, калі Бог і Яго Сын, не дазволяць яму гэтае зразумець”.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.