2007-03-20 08:13:02

У Львове прайшла навуковая канфярэнцыя, прысвячаная арцыбiскупу Уладзiмiру Сцернюку.


8 лютага ў памешканнi Львоўскай духоўнай семiнарыi Св. Духа Iнстытут гiсторыi Царквы Украiнскага каталiцкага унiверсiтэта правёў навуковы семiнар, прысвячаны 100 гадавiне з дня нараджэння арцыбiскупа Уладзiмiра Сцернюка на тэму “Уладыка Уладзiмiр i легалiзацыя катакомбнай Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы”.
Навукоўцы абмеркавалi пытанне аб асаблiвасцi служэння бiскупаў катакомбнай Царквы, дзейнасць законнiкаў у часы падполля i засяродзiлi ўвагу на ролi арцыбiскупа Уладзiмiра ў аднаўленнi яе структур.
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка накiраваў удзельнiкам семiнара прывiтальную тэлеграму.
Наша даведка: арцыбiскуп Уладзiмiр Сцернюк нарадзiўся 12 лютага 1907 года ў Пустамытах, непадалёк ад Львова. Пасля заканчэння вучобы ў Львове i Бельгii i ўступлення ў закон айцоў-рэдэмптарыстаў быў высвячаны ў святары. У 1947 годзе ён быў арыштаваны i правёў у сталiнскiх лагерах пяць гадоў. У 1964 годзе а.Уладзiмiра высвяцялi ў бiскупы. З 1972 да 1991 года ён узначальваў УГКЦ. Гэта былi годы жёрсткiх пераследаванняў i барацьбы за вызваленне напрыканцы 80 гадоў мiнулага стагоддзя.
Будучы пастырам i харызматычным лiдэрам падпольнай Царквы, арцыбiскуп Уладзiмiр кiраваў ёй з аднапакаёвай камунальнай кватэры ў Львове. Памёр ён 29 верасня 1997 года. За ягонай труной па вулiцах Львова прайшла вялiкая працэсiя вернiкаў.
7 лютага бягучага года члены Сынода бiскупаў Кiева-Галiцкага Вярхоўнага арцыбiскупства прынялi рашэнне аб пачатку працэса беатыфiкацыi арцыбiскупа Уладзiмiра Сцернюка.







All the contents on this site are copyrighted ©.