2007-03-20 14:33:52

Сьвет першых хрысьціянаў- працяг


Заснавальнік і Галава Царквы даў усе духоўныя паўнамоцтвы ў ёй Сваім апосталам (Ян.,20:21), якія былі першымі кіраўнікамі яе. Калі ж Царква пачала распаўсюджвацца, на дапамогу свайму служэнню апосталы заснавалі пасады спачатку дыяканаў (што значыць служыцель), а потым прэзбітэраў (старэйшынаў). Дыяканы займаліся матэр’яльнымі патрэбамі хрысціянскай суполкі – распараджаліся дабрачыннай касай і раздавалі дапамогу бедным ім таксама было даручана здзяйсняць таемства. Прэзбітэры атрымалі пастырскую духоўную ўладу і павінны былі клапаціцца аб задавальненні духоўных патрэбаў хрысціян навукай, маральным кіраўніцтвам і свяшчэннадзействам.
Па абяцанні Хрыстовым Царква павінна існаваць да сканчэння вякоў і таму паўнота ўлады, якую Хрыстос падараваў апосталам не могла скончыцца з іхняй смерцю, а заставацца ў Царкве вечна. Таму апосталы перадалі свае паўнамоцтвы выбраным прыемнікам сваім з тым, каб яны працягваліся ў Царкве пераемна і нязменна. У сваіх пастырскіх пасланнях Апостал Павел пісаў: “А епіскап павінен быць беззаганны, адной жонкі муж, цьвярозы, цнатлівы, богабаязны, сумленны, гасьцінны да вандроўнікаў, здатны вучыць, не пьяніца, не звадыяш, не сварлівец, не карыслівец, а ціхі, згодалюбны, не срэбралюбец, павінен добра кіраваць домам сваім, дзяцей трымаць у паслушэнстве з усёй сумленнасцю; бо хто ня ўмее кіраваць сваім домам, той ці ж будзе рупіцца пра Царкву Божую?” (1 Цім. 3: 2-5).
Гэтым асобам, якія атрымалі назву епіскапаў або біскупаў, што азначае “даглядальнік”, апосталы даручылі ў заснаваных хрысціянскіх суполках вышэйшы дагляд і кіраванне – архіпастырства, чаго апосталы не маглі заўсёды ўтрымліваць за сабаю асабіста, бо былі абавязаныя распаўсюджваць Хрысціянства па ўсім свеце.
Так стварылася ў першай Царкве ерархія – свяшчэннаначаллье. Пакліканыя ў ёй асобы склалі асаблівы разрад сяброў Царвы, які потым назвалі клірам. Іншых сяброў Царквы называлі брація, а потым цывільнымі, што належаць да народа. Такім чынам, вышэйшая, ва ўласным сэнсе, улада кіравання ў Царкве даручана апосталамі біскупам – іх спадкаемцам; іншыя асобы ерархіі былі пастаўленыя быць толькі дапаможнікамі біскупаў у царкоўным кіраванні, а іншыя сябры кліра – службовымі асобамі. Біскупы, клір і свецкія асобы складалі адзіную Царкву, маючы адну галаву – Хрыста. Біскупы і сябры кліра кіравалі, навучалі і здзяйснялі багаслужбу; свецкія людзі складалі паству, але і яны прыймалі ўдзел у багаслужэнні, у кіраўніцтве царкоўнымі справамі і нават у выбранні біскупаў і сяброў кліра. Існавалі і царкоўныя пасады, якія не належалі да ерархіі.
Спачатку чытанне святых кнігаў уваходзіла ў абавязак біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў, але ў ІІ-м стагоддзі для чытання святых кніг, акрамя Евангелля, былі прызначаны чытальнікі. У ІІІ-м стагоддзі былі зацьверджаны пасады іпадыяканаў (прыслужнікаў), яны падпарадкоўваліся дыяканам і наглядалі за тым, каб вернікі прыходзячы на малітву, займалі адпаведныя месцы.
У тым жа ІІІ-м стагоддзі, у некаторых Цэрквах, асабліва ўсходніх, з’явіліся пеўчыя. Пасада парамонара (брамніка) была зацьверджана для назірання за выглядам месца багаслужбовых збораў і за наглядам каб туды не трапілі адлучаныя ад Царвы, а таксама ерэтыкі, юдэі і язычнікі. Яны ж павінны былі абвяшчаць сабранне аб небяспецы, якая ўзнікала з боку ўладаў або язычніцкага натоўпу. У апостальскія часы, у Цэрквах, дзе шмат вернікаў паходзіла з язычнікаў, у адпаведнасці з дыякана пасадай была створана і пасада дыяканэсаў, на якую выбіраліся толькі нявінніцы або ўдовы. Яны назіралі за парадкам пад час багаслужбаў у жаночых аддзяленнях, навучалі жанчын, якія жадалі прыняць хрост, прыслужвалі падчас іхняга хросту і выконвалі тыя даручэнні біскупаў, якія тычыліся жанчын.
Біскупскія акругі потым пачалі называць епархіі, або дыяцэзіі. Гэтая назва была ўзята з грамадзкага падзелу Рымскай імперыі часоў імператара Канстанціна. Біскупы падтрымлівалі адзінства, па прыкладу Апостальскага сабора збіралі нарады суседніх біскупаў. Паступова ствараліся акругі, цэнтрам якіх былі галоўныя гарады Рымскай імперыі – мітраполіі. Біскупы гэтых гарадоў-мітраполіяў былі першынствуючымі іх менавалі арцыбіскупамі і яны страшынствавалі на акруговых саборах. З ІV стагоддзя, ва ўсходніх Цэрквах ім пачалі называць мітрапалітамі.
У некаторых странах біскупы, якія мелі значэнне метрапалітаў, называліся прымасамі. У першыя ж стагоддзі Хрысціянства асаблівае значэнне і ўплыў у Царкве набылі мітрапаліты Рыма, Александрыі (што ў Егіпце) і Антыохіі (што ў Сірыі), бо ў гэтых гарадах біскупскія катэдры былі заснаваныя самымі апосталамі. Пасля заснавання Канстанцінопаля, новай сталіцы імперыі, яго біскупу была дадзена ўлада мірапаліта, на другом жа Ўсяленскім саборы яму ўжо было нададзена перавага гонару і старшынства пасля біскупа Рыма. У V-м стагоддзі, з часоў Халкідонскага сабора, што адбыўся ў 451-годзе, гэтым першэнствуючым мітрапалітам, якіх часам называлі экзархамі (што значыць начальнікамі), надалі ганаровае званне патрыярхаў (што значыць начальнікі айцоў). У адпаведнасці да таго гонару, які ў вачах хрысціян меў горад Ерусалім, мітрапаліт Ерусалімскі таксама пачаў менавацца патрыярхам. Па пастанове Трулльскага Царкоўнага сабора, парадак старшынства патрыяршых катэдраў быў усталяваны такім чынам: Рымская, Канстанцінопальская, Александрыйская, Антыахійская і Ерусалімская.







All the contents on this site are copyrighted ©.