2007-03-20 14:25:41

Аўстрыя: біскупы аб Апостальскім Падарожжы Папы Бэнэдыкта 16 у іхнюю краіну


Сьвяцейшы Айцец прыняў і зацьвердзіў запрапанаваную Аўстрыйкім Эпіскапатам уступную праграму сваёй пілігрымкі ў гэтую краіну.
Папа мае прыляцець у Вену 7-га верасьня. Каля поўдня будзе старшынстваваць малітве ў цэнтры гораду. Гэтага самага ж дня сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі публічнага жыцьця. У суботу 8-га верасьня Бэнэдыкт 16 адправіцца ў Мар”яцэль, дзе будзе старшынстваваць Эўхарыстыі з нагоды 850-га юбілею гэтае сьвятыні. Пасьля абеду сустрэнецца з духавенствам. У нядзелю 9-га верасьня Папа адслужыць Сьвятую Імшу ў венскай катэдры Сьвятога Сьцяпана, а вечарам вернецца ў Рым.
Апублікаваньне афіцыйнае праграмы візіту Папы ў Аўстрыю трэба спадзяцца толькі летам гэтага году.








All the contents on this site are copyrighted ©.