2007-03-19 13:08:05

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


227 Фактычныя саюзы, лiк якiх вельмi ўзрос, заснаваныя на iлжывым у’яўленнi аб тым, што iндывiдыум мае свабоду выбару i на выключна ўласнай канцэпцыi сямьi i шлюбу. Шлюб - не проста дагавор аб супольным жыццi, але сувязь, якая мае сацыяльнае вымярэнне, унiкальнае ў адносiнах да ўсiх iншых, бо сямья, забяспечваючы клопат аб дзецях i iх выхаванне, робiцца першым па значнасцi механiзмам, што спрыяе цэласнаму росту кожнай асобы i яе актыўнаму ўключэнню ў грамадскае жыццё.
Законадаўчае раўнаванне сямьi i “фактычных саюзаў” прывяло б да дыскрыдытацыi сямейнай мадэлi, якую немагчыма рэалiзаваць у рамках часовых адносiнаў, а толькi ў сталым саюзе, што ўзнiкае на аснове шлюбу, гэта значыць на аснове дагавора памiж мужчынай i жанчынай, заснаваным на ўзаемным i свабодным выбары, якi мае на ўвазе поўную сужонскую супольнасць, арыентаваную на нараджэнне дзяцей.
228 Асаблiвая праблема, злучаная з фактычнымi саюзамi – патрабаванне юрыдычнага прызнання гомасэксуальных саюзаў; гэта праблема ўсё часцей робiцца асновай для грамадскiх дыскусiй. Толькi антрапалогiя, якая адпавядае поўнай iсцiне аб чалавеку, можа даць правiльнае рашэнне праблемы, што мае мноства аспектаў як у сацыяльным, так i ў царкоўным плане. У святле такой антрапалогii адкрываецца, “у якой ступенi неадпаведна патрабаванне надаць статус шлюбу саюзу памiж людзьмi аднаго полу. Гэтаму супрацiвiцца, перад усiм, аб’ектыўная немагчымасць для такога саюза зрабiцца плённым, перадаючы жыццё, згодна задуме, упiсанай Богам у саму структуру чалавека. Акрамя таго, перашкодай аказваецца адсутнасць прадумоў для той мiжасабовай дапаўняльнасцi, якой Творца пажадаў надзялiць мужчыну i жанчыну, як на фiзiка-бiялагiчным, так i на пераважна псiхалагiчным узроўнi. Толькi ў саюзе памiж двума людзьмi рознага полу асобны чалавек можа асягнуць дасканаласцi, пры спалучэннi еднасцi i ўзаемнай псiха-фiзiчнай дапаўняльнасцi”.
Годнасць чалавека з гомасэксуальнай арыентацыяй прэба ў поўнай меры паважаць; такога чалавека трэба заахвочваць наследаваць задуме Божай з асаблiвым абавязкам жыць у беззаганасцi. Аказваць адпаведную павагу – не значыць узаконьваць паводзiны, якiя не адпавядаюць маральнаму закону, i, тым болей, прызнаваць права на шлюб памiж людзьмi аднаго полу, з наступнай роўнасцю такога саюза з сямьёй: “Калi з юрыдычнага пункту гледжання шлюб памiж двума людзьмi аднаго полу будзе лiчыцца толькi адным з магчымых варыянтаў, канцэпцыя шлюбу падпадзе пад радыкальныя змены, што прынясе сурё’зную шкоду агульнаму дабру. Аб’яўляючы гомасэксуальны саюз юрыдычна аналагiчным шлюбу i сямье, Дзяржава робiць самавольства, дзейнiчае насуперак уласным абавязкам”.
229 Трываласць сямейнага ядра – галоўнае, чым акрэслiваецца якасць супольнага жыцця людзей у грамадстве, таму цывiльнае грамадства не можа абыякава назiраць за руйнуючымi тэндэнцыямi, якiя руйнуюць ягоныя асновы. Калi законадаўства можа часам цярпець маральна недапушчальныя паводзiны, нiколi не павiнна аслабеваць зразуменне таго, што монагамны непарушны шлюб - гэта адзiная аўтэнтычная форма сямьi. Таму неабходна, каб цывiльныя ўлады “супрацьставiлiся гэтым тэндэнцыям, якiя руйнуюць грамадства i наносяць шкоду годнасцi, бяспецы i дабрабыту асобных грамадзянаў, i зрабiлi ўсё, каб грамадская думка ўлiчвала ўсю важнасць iнстытута шлюбу i сямьi”.
Хрысцiянская суполка i ўсе, каму дорага дабро грамадства, забавязаны зноў i зноў сцвярджаць, што “сямья ў’яўляе сабой нешта большае, чым юрыдычная, сацыяльная i эканамiчная адзiнка; гэта суполка любовi i салiдарнасцi, якая унiкальным чынам прыстасавана для таго, каб выкладаць i перадаваць культурныя, этычныя, сацыяльныя, духоўныя i рэлiгiйныя каштоўнасцi, неабходныя для развiцця i дабрабыту яе членаў i грамадства”.
б) Сямья – санктуарый жыцця
230 Сужонская любоў па сваёй натуры адкрыта для прыняцця жыцця. Задача нараджэння дзяцей выдатным чынам раскрывае годнасць чалавека, заклiканага зрабiцца носьбiтам дабраты i плённасцi, якiя паходзяць ад Бога: “Чалавечае бацькоўства i мацярынства, хаця ж i бiялагiчна падобнае бацькоўству i мацярынству iншых стварэнняў у натуры, мае iстотнае i выключнае “падабенства” Богу. На гэтым падабенстве заснавана сямья, якая разумеецца як суполка чалавечага жыцця, суполка асобаў, аб’яднаных у любовi (communio personarum)”.
Нараджэнне дзяцей выяўляе сацыяльную суб’ектыўнасць сямьi i стварае дынамiку любовi i салiдарнасцi памiж пакаленнямi, на якой заснавана грамадства. Трэба нанова адкрыць сацыяльную каштоўнасць той часткi агульнага дабра, якую ўключае ў сабе кожны новы чалавек: кожнае дзiця “у’яўляе сабой дар братам, сёстрам, бацькам, усёй сямье. Ягонае жыццё робiцца дарам для тых, што падарылi яму жыццё, якiя абавязкова адчуюць прысутнасць дзiцяцi, ягоны ўдзел у iх жыццi, ягоны ўклад у iх агульнае дабро i ў агульнае дабро сямейнай суполкi”.
231 Сямья, заснаваная на шлюбе, - гэта сапраўдны санктуарый жыцця, “месца, дзе жыццё, дар Божы, магчыма прыняць i абаранiць ад мноства нападаў, пад якiя яно падпадае, i дзе яно можа развiвацца згодна з патрабаваннямi сапраўднага чалавечага росту”. Сямья незамешчальна i мае пэўную ролю ў стварэннi i развiццi культуры жыцця, у супрацьвагу распаўсюджванню “разбуральнай “анты-цывiлiзацыi”, што сёння сцверджваюць многiя тэндэнцыi i фактычныя сiтуацыi”.
Хрысцiянскiя семьi ў Таямнiцы шлюбу атрымалi асаблiвую мiсiю быць сведкамi i носьбiтамi Эвангельля жыцця. Гэты абавязак у грамадстве набывае каштоўнасць сапраўднага i мужнага прарочага служэння. Менавiта з гэтай нагоды “служэнне Эвангельлю жыцця патрабуе, каб семьi, галоўным чынам праз удзел у працы адпаведных асацыяцый, iмкнулiся такiм чынам уплываць на законадаўства i iнстытуты Дзяржавы, каб у нiякiм выпадку не парушалi права на жыццё ад зачацця да натуральнай смерцi, але баранiлi яго i сцверджвалi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.