2007-03-19 13:11:19

Біскупы Польшчы выступаюць за канстытуцыйную абарону жыцьця


На пленарным пасяджэнні Канферэнцыі епіскапату Польшчы, якое прайшло 14 сакавіка 2007 г., біскупы выказаліся за тое, каб канстытуцыяй было прынята спецыяльнае палажэнне адносна абароны жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці чалавека, — паведаміў старшыня Канферэнцыі арцыбіскуп Юзаф Міхалік.
«Мы не хочам аб’ядноўвацца з ніякай палітычнай партыяй ці групоўкай, але мы аб’ядноўваемся з ідэяй абароны чалавечагаа жыцця», — сказаў арцыбіскуп. Ён звярнуў увагу на тое, што такая пазіцыя адносны абароны жыцця патрабуе перагляду пытання смяротнага пакарання. На думку старшыні, нашыя адносіны да жыцця вельмі важныя, бо тое, ці адкрытыя мы на кожнае жыццё — у тым ліку інвалідаў, — з’яўляецца меркаю нашай годнасці і чалавечай вартасці.
Арцібіскуп Міхалік адзначыў, што Касцёл не разглядае пытанне абароны жыцця толькі ў перспектыве Евангелля і хрысціянства. Ён падкрэсліў, што ўсё, што датычыцца годнасці чалавечай асобы, не залежыць ад рэлігійных перакананняў. Пра нашую чалавечнасць сведчыць тое, ці прызнаем мы кожнага чалавека істотай, створанай па Божаму вобразу і падабенству.
Біскупы таксама выказалі ўдзячнасць «усім, хто нястомна моліцца і прыкладае намаганні дзеля забеспячэння дзейснай прававой абароны жыцця чалавека ад зачацця да натуральнай смерці». Біскупы таксама аднадушна падтрымалі «дзеянні, якія маюць сваёй мэтай канстытуцыйна гарантаваць такую абарону».








All the contents on this site are copyrighted ©.