2007-03-19 13:07:35

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 18 сакавіка


Пасьля павароту з турмы “Касаль дэль Мармо” Сьвяцейшы Айцец, а паўдні ў нядзелю 18 сакавіка, адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні Папа гаварыў аб хрысьціянскай радасьці чаканьня Вялікадня.
RealAudioMP3
Сёньняшняя Літургія заклікае нас, каб мы весяліліся, таму што набліжаецца Пасха, дзень перамогі Хрыста над грахом і сьмерцю. Далей Папа гаварыў аб значэньні Эўхарыстыі як крыніцы хрысьціянскае радасьці.
Гаворачы аб Апостальскай Адгортацыі “Sacramentum Caritatis” Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што зьяўляецца яна выяўленьнем веры Паўсюднае Царквы ў Таямніцу Эўхарыстыі ды адначасна прадаўжэньнем навучаньня Другога Ватыканскага Сабору ды Папы Яна Паўла ІІ. Папа Бэнэдыкт 16 указаў выразную сувязь адгортацыі “Sacramentum Caritatis” з энцыклікаю “Deus caritas est”. Бо ж загаловак адгартацыі спасылаецца да акрэсьленьня Эўхарыстыі Сьвятым Тамашом з Аквіну, як“Сакраманту любові”.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі, Папа Бэнэдыкт 16 маліўся да свайго Нябеснага Заступніка Сьвятога Язэпа, “каб перажываючы з вераю Таямніцу Эўхарыстыі, Божы Народ напоўніўся любоў”ю Хрыста ды сеяў яе плады радасьці і міру на ўсё чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.