Пацьверджана Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкт 16 ў Бразылію
Гэтае падарожжа Сьвяцейшага Айца адбудзецца ў днях 9-14 мая—пацьвердзіла ватыканскае
прэсавае бюро ў камунікаце для журналістаў. Не абвешчана яшчэ падрабязнага плану
паломніцтва. Камунікат удакладняе месцы адведзінаў: Сан Паўло, Апарэсіду і Гуаратінгуэру
ды дату павароту Папы у Ватыкан, 14-га мая. Бэнэдыкт 16 сустрэнецца, між іншым,
з моладдзю і Эпіскапатам, адслужыць Сьвятую Імшу для вернікаў ды адведае францішканьскі
цэнтр для наркаманаў, якія лечацца з гэтага налогу. Адгаворыць таксама ружанцовую
малітву ды адкрые працы 5-й Агульнай Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі ды
Караібаў.