2007-03-16 15:08:23

Патрыярх Барталамей I° атрымаў у Вене прэмiю за экуменiчную дзейнасць.


Патрыярх Канстантынопальскi Барталамей I° заклiкаў садзейнiчаць еднасцi ўсiх хрысцiянаў. “Падзеленае i расколатае, хрысцiянства губляе свае магчымасцi”, - зазначыў ён, звяртаючыся да вернiкаў з алтара венскай катэдры св.Стэфана. Патрыярх заклiкаў усiх хрысцiянаў “пераадолiць сорам падзелу i прасiць аб еднасцi, якой жадае Сам Езус”.
Хрысцiяне сёння, па яго меркаванню, здольны “жыць у еднасцi i гармонii, без падаўлення, без фанатызма, без эксплуатацыi, без палемiкi i пэўных аргументаў”.
Сусветны Патрыярх наведаў аўстрыйскую сталiцу дзеля ўдзелу ў цэрымонii ўзнагароды яго прэмiяй iмя Франца Кёнiга, якая штогод уручаецца за дасягненнi ў галiне падтрымкi талерантнасцi i межрэлiгiйнага дыялога.
Кардынал Кёнiг стаў вядомым дзякуючы ўсталяванню сувязяў памiж Каталiцкай Царквой i iншымi рэлiгiйнымi арганiзацыямi, а таксама з пасляваеннымi камунiстычнымi рэжымамi. Ён вядомы таксама сваiмi асабiстымi сяброўскiмi адносiнамi з Патрыярхам Барталамеем I°.
Канстантынопальскi Патрыярх у сваёй прамове ў венскай рыма-каталiцкай катэдры таксама вельмi станоўча гаварыў аб сучасным Папе Бенедыкте XVI°. Ён назваў Свяцейшага Айца сваiм “улюбёным братам”. Спатканне Барталамея I° i Папы адбылося ў Iстамбуле ў лiстападзе мiнулага года.
“Сёння мы павiнны дапамагчы хрысцiянам”, - адзначыў Патрыярх i заклiкаў вернiкаў дапамагчы мiльёнам еўрапейскiх хрысцiянаў, якiя пакутуюць ад галечы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.