2007-03-16 15:09:32

Жыццё Каталiцкай Царквы ў Казахстане робiцца ўсё больш актыўным.


Для першых двух святароў, якiя былi высвячыны пасля заканчэння вучобы ў духоўнай семiнарыi Караганды, пачалася гарачая пара служэння. Адзiная каталiцкая ўстанова ў Сярэдняй Азii, Вышейшая духоўная междыяцэзiяльная семiнарыя “Святой Марыi, Мацi Царквы” была адкрыта 14 студзеня 2005 года з дапамогай ватыканскай Кангрэгацыi да спраў эвангелiзацыi народаў. Цяпер у ёй вучацца 20 семiнарыстаў мясцовага паходжання.
Пасля многiх гадоў пераследавання хрысцiянаў, якiя былi прымушаны вызнаваць сваю веру таямнiча, сёння Казахстан адкрываецца да вартасцяў хрысцiянства. У краiне жыве каля 300 тысяч католiкаў, што складае толькi 2% ад агульнай колькасцi 15-мiльённага насельнiцтва, i эвангелiзацыя ў Казахстане працягваецца дзякуючы мiсiянарам, а таксама свецкiм вернiкам. У 1991 годзе ў краiне было ўсяго 9 каталiцкiх святароў, а сёння iх болей за 80. Iм дапамагаюць каля сотнi законнiц, а таксама 70 катэхiстаў i свецкiх мiсiянароў.
З адкрыццём карагандзiнскай семiнарыi ў Казахстане адзначаецца значны ўзрост святарскiх паклiканняў. “Мы – маладая Царква, якая расце. Мы знаходзiмся на шляху. Мы поўныя энтузiазма малых i iмкнемся сведчыць аб веры i сеяць Слова Божае на абшарах Казахстана, самай вялiкай краiны Сярэдняй Азii”, - заявiў бiскуп Павел Ленга. Католiкi складаюць тут меншасць, але ўсе 4 дыяцэзii Казахстана кожны год папаўняюцца новымi ахрышчанымi, дзякуючы свабодзе мiсiянарскай дзейнасцi, якая тут iснуе. “Увага Царквы накiравана перад усiм на моладзь, i яна павiнна зрабiцца яе будучыняй”, - зазначыў бiскiп Караганды.







All the contents on this site are copyrighted ©.