2007-03-15 14:30:00

Адкрыецца філіял Беластоцкага Унівэрсытэту ў Вільні


У Вільні будзе адчынены філіял Беластоцкага ўнівэрсытэту. Пра патрэбу польскай навучальнай установы ў Летуве кажацца ўжо апошнія 20 гадоў. Пасьля доўгіх дыскусіяў летувіская ўлада згадзілася на адкрыцьцё ўнівэрсытэту ў Вільні. Будзе гэта першы замежны філіял дзяржаўнага ВНУ ў Летуве.
З кастрычніка пачнуцца заняткі па эканоміцы й інфарматыцы. У будучыні плянуецца эўрапэістыка й сацыялёгія. Навучаньне будзе працягвацца тры гады, на абодва факультэты прадугледжана па 90 месцаў. Мяркуецца, што студэнтамі філіялу Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Вільні будуць выпускнікі польскіх школаў. Галоўным чыньнікам прыняцьця на навучаньне будзе добрае веданьне польскай мовы. Выкладаць будуць прафэсары зь Беластоку, але паступова будуць зьяўляцца мясцовыя выкладчыкі.










All the contents on this site are copyrighted ©.