2007-03-14 15:50:16

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Расіі



Сустрэча пачалася каля гадзіны 18-й паводле рымскага часу, ў аўторак 13 сакавіка. Працягвалася каля 25-ці мінут. У часе гэтае сустрэчы Прэзыдэнт Расіі перадаў Папе Ікону Сьвятога Мікалая. Паралельна адбывалася развмова паміж Дзяржсакратаром Ватыкану, кардыналам Бэртонэ з кіраўніком расійскае дыпламатыі Сяргеем Лаўровым.
Выданы пасьля сустрэчы камунікат Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы сьцвярджае, што размовы, ведзеныя ў клімаце вельмі пазітыўным, паказалі сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Ватыканам а Расійскаю Фэдэрацыяю ды узаемную волю далейшага іхняга разьвіцьця, таксама цераз акрэсьленыя культурныя ініцыятывы. У гэтым кантэксьце абмеркавана тэмы, што зьяўляюцца прадмэтам зацікаўленьня абодвух бакоў, якія тычацца таксама адносін паміж Каталіцкім Касьцёлам а Рускаю Праваслаўнаю Царквою. Абмеркавана таксама актуальныя міжнародныя пытаньні, асабліва Блізкага Усходу як таксама праблемы экстрамізму і неталерантнасьці. Падкрэсьлена патрэбу зьбэраганьня міру на дарозе развязкі канфлікаў перагаворамі—чытаем у камунікаце Ватыкану пасьля візіту Прэзыдэнта Расіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.