2007-03-13 13:57:48

Сёньня 13 сакавіка Папа Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з Прэзыдэнтам Расіі Пуцінам


Сустрэча ёсьць прадбачана вечарам а гадзіне 18-й рымскага часу. Узбуджае яна многа камэнтарыяў. Хаця Маскоўскі Патрыярхат падкрэсьлівае, што будзе яна мець выключна палітычны памер- падносяцца галасы, што можа прычыніцца да палепшаньня супрацоўніцтва паміж католікамі і праваслаўнымі ў Расейскай Фэдэрацыі. Гэта пацьвердзіў Апостальскі Нунцый ў Расійскай Фэлэрацыі арцыбіскуп Мэнніні сказаўшы, што прыярытэтам сустрэчы зьяўляецца поступ у дыялогу паміж католікамі а праваслаўнымі. Арцыбіскуп Мэнніні ўважае, што цяперашнія адносіны Каталіцкага Касьцёлу з дзяржаўнымі ўладамі карэктныя і разьвіваюцца ў духу пагадненьня. Няма цяжкасьцяў у прыезьдзе духоўных з-за мяжы, а на міжнародным форуме Расія падтрымлівае Апостальскую Сталіцу ў абароне сям”і і адносна супраціўленьня эўтаназіі.
За тое прадстаўнік Маскоўскага Патірыярхату пры Эўрапэйскіх установах, біскуп Вены і Будапэшту Гілярыён уважае, што сустрэча Пуціна з Папам узмоцніць супрацоўніцтва паміж католікамі і праваслаўнымі на ніве зьбераганьня маральных нормаў і хрысьціянскай духоўнасьці. “Расія і Ватыкан маюць многа супольных заданьняў ў сфэры абароны трыдыцыйных вартасьцяў, таму выказваю надзею, што сустрэча Пуціна з Бэнэдыктам 16 унясе новы імпульс для супольнае справы- сьцвердзіў біскуп Гілярыён.








All the contents on this site are copyrighted ©.