2007-03-13 11:21:27

Мiласэрная дзейнасць Каталiцкай Царквы ў маладзёвым асяроддзi на Святой Зямле.


Забярыце дзяцей далей ад уплыву вулiцы, навучыце iх паважаць правiлы i здольнасцi знаходзiцца ў камандзе, супрацьставiцца залежнасцi ад наркотыкаў i ўжытыку алкаголю. З гэтым заклiкам выступiла рыма-каталiцкая парафiя Ерусалiма i група “Дзецi без межаў”. Урамках праекта заснавана школа для юнакоў-футбалiстаў, дзе дзецi i юнакi маюць магчымасць гуляць у футбол i прыймаць удзел у спаборнiцтвах як на мясцовым, так i на мiжнародным узроўнi. “Футбол, - лiчыць парах Iбрагiм Фалтас, - робiцца ўсё больш папулярным сярод нашых дзяцей не толькi ў Ерусалiме, але i па ўсёй Ярданii”. Парафiяльная школа прапануе трэнiроўкi на працягу ўсяго года не толькi для тых, што жадаюць проста гуляць у футбол, але i для тых, што жадаюць зрабiцца трэнерамi i выхавацелямi. Для гэтых асобаў прадугледжаны спецыяльныя курсы. “Магчымасцi для гульняў у нашых дзяцей даволi абмежаваныя, - зазначыў а.Фалтас, - таму прапанаваць iм час i месца для гульняў – гэта значыць узмоцнiць iх розум i фiзiчны стан. Наша задача – падтрымаць iх дзеля таго, каб яны без страху ўглядалiся ў будучыню”.







All the contents on this site are copyrighted ©.