У Рым вярнулася дэлегацыя, якая знаходзiлася ў У’етнаме з 5 да 11 сакавiка. Яе ўзначальваў
монс. Пiетро Паолiн, вiце-сакратар па зносiнах з Дзяржавамi, монс. Луi Монтемайор,
дарадчык нунцыятуры пры Дзяржаўным сакратырыяце Ватыкану, i монс. Барнабэ Нгуэн Ван
Фiонг, кiраўнiк аддзела Кангрэгацыi да спраў эвангелiзацыi народаў. Як паведамляецца
з Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана, “у’етнамскi бок пажадаў розным чынам падкрэслiць
важнасць гэтаму 14 вiзiту ватыканскай дэлегацыi, якая адбылася пасля апошняга спаткання
ў студзенi бягучага года Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° з кiраўнiком у’етнамскага
ўрада Нгуэнам Тан Дунгам. Ватыканская дэлегацыя з пачатку спаткалася з бiскупам
Полям Нгу’нам Ван Хоа, старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi У’етнаму i з членамi Рады
згаданай канфярэнцыi. Акрамя таго, ватыканская дэлегацыя сустрэлася з кiраўнiком аддзела
ў’етнамскага ўрада да спраў рэлiгiй. Як паведамляецца, спатканне прайшло ў атмасферы
цяплынi, шчырага жадання весцi дыялог i ўзаемнай павагi. Пад час сустрэчы былi абмеркаваныя
некаторыя пытаннi, злучаныя з высвячэннем бiскупаў i дзейнасцю Каталiцкай Царквы ў
краiне, якая, з пункту гледжання ў’етнамскага ўраду, адыгрывае пэўную станоўчую ролю
ў жыццi краiны, бо католiкi заўсёды iмкнулiся распаўсюджваць маральныя каштоўнасцi,
перад усiм у маладзёвым асяродку. Гэта было асаблiва важным у перыяд вялiкiх сацыяльна-эканамiчных
зменаў у ў’етнамскiм грамадстве. Было адзначана, таксама, што католiкi стала звяртаюць
увагу на дапамогу найбольш патрабуючым катэгорыям насельнiцтва ў краiне. Абодва
бакi падкрэслiлi, што “iснуючыя памiж Ватыканам i Ханоям праблемы могуць быць абмеркаваныя
i вырашыная на падставе ўзаемнага паразумення, на аснове дыялогу. Ватыканская
дэлегацыя запрасiла намеснiка мiнiстра замежных спраў сп. Ле Конг Фунга i намеснiка
старшынi да замежных спраў Цантральнага камiтэта Нацыянальнай асамблеi сп. Ву Мао. Пад
час сустрэчы былi таксама абмеркаваны праблемы, якiя тычацца дыпламатычных зносiнаў
памiж У’етнамам i Апостальскай сталiцай, якiя знаходзяцца ў стадыi арганiзавання.
Святары з Ватыкану цэлебравалi Святую iмшу ў ханойскай каталiцкай катэдры i ў
горадзе Ха Лонг, якi знаходзiцца недалёка ад мяжы з Кiтаем, наведалi шмат кляштароў,
каталiцкiх дабрачынных арганiзацый, iнтэрнатаў i дзiцячых садкоў, якiя актыўна працуюць
ва У’етнаме.