2007-03-09 13:28:15

Ва Украiне прайшло спатканне кiраўнiц рыма-каталiцкiх законаў.


З 5 да 8 сакавiка ў цэнтры “Карытас-Спес” у Зарычанах, што непадалёк ад Жытомiра праходзiла спатканне кiраўнiц жаночых кляштароў Украiны. У iм узялi ўдзел больш за 60 законнiц, якiя прадстаўлялi практычна ўсе жаночыя рыма-каталiцкiя законы, прысутныя ў краiне.
Апостальскi нунцый арцыбiскуп Iван Юркавiч у сваiм казаннi пад час урачыстага адкрыцця сустрэчы зазначыў, што яна ў’яўляе сабой знак клопату аб еднасцi Царквы, а таксама падзякаваў законнiц за дапамогу ў служэннi Царквы ва Украiне. Законнiцы асудзiлi дзейнасць некаторых СМI i iх удзел у сучасным жыццi законнiкаў. У дыскусii па згаданай тэме прыняў удзел вiкарны бiскуп Леон Малы, адказны за жаночыя законы пры Рыма-каталiцкай бiскупскай канфярэнцыi Украiны, i а.Павел Вiшкоўскi – кiраўнiк “Каталiцкага медыя-цэнтра”.







All the contents on this site are copyrighted ©.