2007-03-08 13:45:49

Хрысцiяне Швецыi пратэстуюць супраць абортаў.


Швецыя не зробiцца “раем для абортаў”: з такiм заклiкам выступiлi шведскiя хрысцiяне, звяртаючыся да мiнiстра аховы здароў’я i сацыяльных спраў пасля прапановы ўраду дазволiць жанчынам з iншых краiнаў прыязджаць у Швецыю з мэтай зрабiць аборт. Як паведамляе iнфармацыйнае агенства “Zenit”, бiскуп Стакольма монс. Андерс Арбарелiус i кiраўнiк пяцiдзесятнiкаў краiны Стэн-Гуннар Хедзiн надрукавалi супольны артыкул, у якiм выказалi сваю нязгоду з урадавай прапановай. “Мы лiчым, што мы павiнны заклiкаць нашых вернiкаў-хрысцiянаў не галасаваць за сучасны ўрад у 2010 годзе, напiсалi хрысцiянскiя кiраўнiкi, - бо нашым доўгам ёсць баранiць недатыкальнасць чалавечага жыцця”. “Як хрысцiяне, - заявiлi кiраўнiкi згаданых хрысцiянскiх канфесый, - мы жадаем зрабiць заклiк супраць таго, каб Швецыя зрабiлася “раем для абортаў””. “У той жа час мы заклiкаем да правядзення палiтыкi, накiраванай на тое, каб жанчыны, якiя маюць патрэбу ў дапамозе ў нашай багатай краiне, атрымлiвалi дапамогу для выхавання ўласных дзяцей як у Швецыi, так i за яе межамi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.