2007-03-08 13:42:27

З Мiлана ў Святую Зямлю накiроўваецца вялiкая пiлiгрымка.


Арцыбiскуп Мiлана рыхтуецца да пiлiгрымкi ў Святую Зямлю, каб адзначыць там 50 гадавiну свайго святарства i 80-годдзе з дня нараджэння кардынала Мартiнi, былога кiраўнiка Мiланскай арцыдыяцэзii.
1300 вернiкаў, на чале са сваiм галоўным пастырам i iншымi бiскупамi арцыдыяцэзii, святарамi i семiнарыстамi накiруюцца на Святую Зямлю. Пiлiгрымка, - як паведмляе iнфармацыйнае агенства SIR, - пройдзе з 12 да 19 сакавiка бягучага года. Пад час яе вернiкi засяродзяць свае малiтвы на святарскiх паклiканнях. Мiланскiя пiлiгрымы наведаюць святыя месцы злучаныя менавiта з паклiканнем. Гэта Назарэтская базылiка, месца, дзе Мадонна сказала сваё рашучае “так”. Там кардынал Тэттаманцы ўзначалiць урачыстую лiтургiю 13 сакавiка; потым iтальянскiя вернiкi наведаюць Тiбертiнскае возера, дзе Езус паклiкаў да сябе першых вучняў, потым яны накiруюцца ў Кану Галiлейскую i Гефсiманскi сад.
У памяць аб двух згаданых вышей юбiлеях падрыхтаваны памятны медаль, якi будзе ўрачаны кожнаму ўдзельнiку пiлiгрымкi пасля Богаслужбы ў Бэтлiеме, якая адбудзiцца 15 сакавiка ў касцёле св. Кацярыны. А 16 сакавiка, у пятнiцу, абодва кардыналы-юбiляры адправяць урачыстую iмшу.








All the contents on this site are copyrighted ©.