2007-03-06 13:24:16

У Ватыкане адкрылася выстава медалёў, прысвечаных базылiцы Св. Пятра.


23 лютага ў бiблiятэцы Ватыкану адкрылася выстава пад назвай “Tu est Petrus” (Ты ёсць Пётр), на якой прадстаўлены медалi, якiя адлюстроўваюць гiсторыю базылiкi св.Пятра. Экспазыцыя працягнецца да 22 красавiка.
Сама выстава, якая знаходзiцца ў палацы “Chiassi”, прымеркавана да святкавання 500-годдзя з моманту пачатку пабудовы сучаснай базылiкi Святога Пятра. Пад час адбыўшайся 22 лютага прэсавай канфярэнцыi, вiцэ-прэфект Папскай ватыканскай бiблiятэкi Амброджо Пьяццонi паяснiў, што адноўная iдэя вырабу папскiх медалёў заключалася ў тым, каб выявiць кожны этап будаўнiцтва базылiкi, пачынаючы з першага камня, закладка якога адбылася ў 1506 годзе. На першым па лiку медалi выяўлены праект ватыканскай базылiкi, распрацаваны Донато Брамантэ. На iншых медалях выяўлены праекты Мiкеланджело, фасад базылiкi, прапанаваны Карлам Модерно, i алтар Лоренцо Бернiнi. У сярэдзiне вясны выстава медалёў пройдзе ў Эрмiтаже ў Санкт-Пецярбургу. Падобная экспазыцыя ватыканскiх скарбаў будзе першай у Расii.







All the contents on this site are copyrighted ©.