2007-03-06 13:26:31

Заява монс. Джiроттi аб супрацоўнiцтве каталiцкiх святароў з масонамi.


“Прынцыпы масонства не адпавядаюць хрысцiянскай веры”, - заявiў монс. Джанфранко Джiроттi, кiраўнiк Ватыканскай установы да спраў споведзi, якi нагадаў перад мiкрафонамi Ватыканскага Радыё аб негатыўным стаўленнi Царквы да масонаў, якое было пададзена ў дакуменце Кангрэгацыi да спраў веранавучання 26 лiстапада 1983 года. Бiскуп, якi быў блiзкiм супрацоўнiкам сучаснага Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, што працяглы час узначальваў згаданую Кангрэгацыю, нагадаў аб iснуючых правiлах пакарання для святароў, якiя маюць дачыненне да масонаў. “Царква i царкоўныя кiраўнiкi павiнны, - зазначыў бiскуп, - ужываць для iх дысцыплiнарныя пакараннi. Святы Пасад таксама будзе за гэтым уважлiва сачыць. Святар, якi без увагi ставiцца да дысцыплiнарных i дактрынальных прынцыпаў Царквы супярэчыць Настаўнiцтву Царквы”.
У апошнi час быў выяўлены святар з закону айцоў-паолiнаў, Розарiо Эспозiто, якi нарушыў iснуючыя нормы ў галiне супрацоўнiцтва каталiцкiх святароў з масонамi. Згаданыя нормы тычацца таксама i свецкiх вернiкаў. “Массоны, - зазначыў бiскуп Джiроттi, - не адлучаюцца ад Царквы, але з’яўляюцца вялiкiмi грэшнiкамi i таму не маюць права прыймаць Таямнiцы i, такiм чынам, Царква ставiцца да iх як да асобаў, што не падпарадкоўваюцца Настаўнiцтву Царквы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.