2007-03-05 10:39:04

Монс. Томас Венскi наведаў Кубу.


Пасля свайго апошняга падарожжа на Кубу, якое адбылося на пачатку лютага, старшыня Камiтэта да спраў мiжнароднай палiтыкi Бiскупскай канфярэнцыў Паўночнай Амерыкi, монс. Томас Венскi аптымiстычна выказаўся аб будучынi Царквы на востраве Свабоды, на якiм цяпер яшчэ пануе камунiстычны рэжым. “Добрая навiна складаецца ў тым, што Царква на Кубе жывая. Многiя людзi, што навярнулiся за апошнiя 10-15 гадоў, менавiта ў Царкве знаходзяць рэалiзацыю сваiм самым узвышаным iмкненням i надзеям”, - сказаў бiскуп пад час прэсавай канфярэнцыi. “Яны iмкнуцца практыкаваць сваю веру ў цяжкiх умовах, якiя iснуюць на Кубе. Гэта знак вялiкай надзеi на будучыню”, - адзначыў каталiцкi дастойнiк.
Вiзiт бiскупа Венскага прайшоў у рамках штогадовага спаткання арганiзацыi “Caritas Cuba”. Гэта нацыянальная арганiзацыя займаецца такой гуманiтарнай дзейнасцю, як забяспечэнне прадуктамi харчавання людзей сталага ўзросту i аказання рознага тыпу дапамогi дзецям, якiя пакутуюць ад хваробы Дауна.







All the contents on this site are copyrighted ©.