2007-03-05 13:37:34

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 4-га сакавіка


А паўдні ў нядзелю 4-а сакавіка, як у кожную нядзелю і важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую паўднёвую марыйную малітву. Перад ейным адгаварэньнем у сваім разважаньні, Папа гаварыў аб неабходнасьці малітвы ды падзякаваў усім, якія малітоўна падтрымлівалі толька-што закончаныя рэкалекцыі Рымскае Курыі.
Узяў фрагмэнт з Эвангэльля ў якім гаворыцца аб перамяненьні на гары. Зьвярнуў увагу, што ў сваім унутраным дыялогу з Айцом Ісус не пакідае гісторыі, не ўцякае ад місіі дзеля якой прыйшоў на гэты сьвет, сьвядомы, што каб дайсьці да хвалы, будзе мусіў перайсьці праз крыж
RealAudioMP3
Што больш: Хрыстос яшчэ глыбей ўваходзіць у гэтую місію, поўнасьцю пагаджаецца на выкананьне волі Айца і гэтым самым паказвае нам, што сапраўдная малітва заключаецца на поўным абьяднаньні нашае волі з воляю Бога. Для хрысьціяніна малітва не ёсьць, такім чынам, уцёкам ад рэчаіснасьці і ў выніку ад адказнасьці, але поўнаю згоднасьцю на яе, пры даверы вернай і нявычэрпнай любові Госпада”- сказаў Папа. Падкрэсьліў, што малітва не ёсьць якімсьці дадаткам, рэччу, якую можна выбраць або не. Зьяўляецца пытаньнем жыцьця і сьмерці. Сапраўды, толькі той, хто моліцца, гэта значыць, хто ў сыноўскай любові даручаецца Богу, можа ўвайсьці да Жыцьця Вечнага, якім ёсьць сам Бог.
На заканчэньне свайго разважаньня Папа падзякаваў усім, якія ў гэтых днях суправаджалі сваёю малітваю ватыканскія рэкалекцыі. Заахвоціў вернікаў, каб у часе Вялікага Посту знайшлі хвіліны маўчаньня і засяроджаньня, якія спрыяюць малітве і роздумам над Божым Словам.
Запрасіў таксама рымскіх студэнтаў на суботняе марыйнае набажэнства, якое адбудзецца ў зале імя Папы Паўла 6-га. Дзякуючы радыё-тэлевізійнаму спалучэньню змогуць у ім таксама ўдзельнічаць студэнты з краін Эўропы і Азіі. “Будзем прасіць Марыю, каб Госпад паслаў сьведкаў эвангэльскай праўды з мэтаю будаваньня цывілізацыі любові на гэтых двух кантынэнтах і на цэлым сьвеце”- прадказаў Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.