2007-03-03 11:24:50

Як мы паведамлялі, кардынал Піліп Барбарэн, арцыбіскуп Ліонскі, разам з Прэзідэнтам Рон-Альпійскага Савета мусульманаў у Францыі Аззудзін Гачі наведалі Алжыр. Па выніках, акрамя іншых рашэнняў, будзе рабіцца спроба адрадзіць каталіцкі манастыр трапістаў.


У 1990 годзе ўсе католікі выехалі з Алжыру, a грамада мужчынскага манастыра Дзевы Марыі Атласкай вырашыла застацца ў краіне і пасля пагроз тэрарыстаў. У 1996 годзе сем братоў былі выкрадзеныя пасля таго як Францыя адмовілася пачаць перамовы аб вызваленні мусульманскіх тэрарыстаў і праз 2 месяцы забітыя членамі Ўзброеннай Ісламскай Групы Алжыру.
Арцыбіскуп Ліонскі цяпер наведаў магілы мучанікаў-трапістаў у Атласкіх гарах Паўночнай Афрыкі і манастыр блізка горада Медэя ў 70 км ад сталіцы, а потым адказаў на пытанні журналістаў. Ён паведаміў, што манахі-трапісты вырашылі вярнуцца ў Алжыр пасля 11-гадовага знаходжання ў Марока. Ён папрасіў усіх маліцца, каб новая спроба абудавання добрых адносінаў і аднаўлення манастыра сталася больш паспяховай за папярэднюю. Агульная мэта візіту 2-х лідараў французскіх католікаў і мусульманаў у Алжыр - садзейнічаць міжканфесійнаму паразуменню і узаемнай павазе. На прэсканферэнцыі кардынала Барбарэна было адзначана, што каталіцкія місіі ў Алжыры перад грамадзянскай вайной 1992 года рабілі значны ўклад у дабрачыннасць, медыцынскую дапамогу і наогул і міласэрднасць для найбольш патрабуючых мусульманаў і ўсіх жыхароў.







All the contents on this site are copyrighted ©.