2007-03-03 10:01:58

У Ватыкане закончыліся рэкалекцыі Рымскае Курыі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16


У суботу раніцай, 3-га сакавіка, а гадзіне 9-й рымскага часу, закончыліся ў Капліцы “Рэдэмпторыс Матэр” ( Маці Адкупіцеля) вялікапосныя духоўныя практыкаваньні Рымскае Курыі. Прапаведнікам у гэтым годзе быў эмэрытаваны арцыбіскуп Балоніі, кардынал Біффі. Рэкалекцыі праходзілі пад лозунгам: “шукайце таго, што на небе, дзе знаходзіцца Хрыстос, які сядзіць па правай руцэ Айца. Імкніцеся да таго, што ў небе, а не да таго, што на зямлі”- цытата ўзята з Пасланьня Сьвятога Апостала Паўла да Каласыянаў. На заканчэньне рэкалекцыяў Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з кардыналам Біффі, каб яму асабіста падзякаваць за прапаведаваньне ў часе сёлетных рэкалекцыяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.