2007-03-02 11:59:53

Штодня камп'ютарны сайт Святога Пасаду наведваюць 10 млнаў карыстальнікаў Інтэрнета. Частка з іх шукае толькі кітайскую старонку. Дык вырашана перакласці на кітайскую мову прапаведванні Папы Бенедыкта 16.


Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане арцыбіскуп Клаўдзіо Маріа Челлі. Прынагодна ён адказаў на пытанні аб сітуацыі каталіцкай Царквы ў Кітаі. У прыватнасці, арцыбіскуп адзначыў, што больш няма пераследванняў, калі мець пад гэтым акты жорсткасці і вандалізма. Аднак, Касцёл ў КНР не свабодны ў сваім унутраным жыцці. Улады і паліцыя трымаюць на кантролі ўсіх біскупаў і святароў так званай па-зазаконнай грамады. Час ад часу некаторых з іх арыштоўваюць.
Пасля прызнавання Тайваня незалежнаю дзяржавай Папам Піям 12 у 1951 годзе Каітай разарваў адносіны з Ватыканам, але Святы Пасад заўсёды імкнуўся да іх нармалізацыі. У гэтай азіацкай краіне пражывае больш за 10 млнаў католікаў, па большасці, яны адносяцца да неафіцыйнага, катакомбнага Касцёла. Ёсць і афіцыйны касцёл, які поўнасцю кантраляваны дзяржавай.Нават біскупаў для службы прызначае кіраўніцтва КНР.







All the contents on this site are copyrighted ©.