2007-03-01 13:06:15

У Оксфардзе праходзiць незвычайная выстава.


“Пераследаваннi ў мастацтве” – такую назву мае выстава, якая адкрылася ў Оксфардзе. У экспазыцыi прадстаўлены мастацкiя творы, асноўная тэма якiх – пераследаваннi вернiкаў-хрысцiянаў. Iдэя правядзення падобнай выставы заключана ў тым, каб звярнуць увагу грамадскасцi на шырока распаўсюджаныя пераследаваннi, з якiмi сутыкаюцца хрысцiяне ва ўсiм свеце.
Арганiзатарам экспазыцыi з’яўляецца мiжнародная хрысцiянская арганiзацыя па абароне праў хрысцiянаў “Адкрытыя дзверы”, асноўная дзейнасць якой заключаецца ў аказаннi дапамогi вернiкам, што сутыкнулiся з пераследаваннямi. На выставе прадстаўлена болей за 50 твораў мастацтва, якiя выкананы як прафiсыйнымi мастакамi, так i аматрамi, у тым лiку i дзяцьмi.
Арганiзацыя выставы палягае на заклiку яе iнiцыятараў да мастакоў выявiць “кошт веры ў Езуса, якi прымушаны плацiць многiя хрысцiяне ў нашы днi, i якiя падзяляюць нашу веру, але не нашу свабоду”.
На выставе, якая адкрылася 28 лютага, прадстаўлены карцiны, каллажы, скульптуры. Таксама ў рамках правядзення экспазыцыi, якая будзе доўжыцца да 4 сакавiка, на ўсталяваным у касцёле святога Альдатэса экране магчыма ўбачыць вершы i пачуць спевы, злучаныя з тэмай выставы.







All the contents on this site are copyrighted ©.