2007-03-01 13:55:42

"Лотас - падножжа Божае" - так па ўсходнему прыгожа называецца Індыйская ўзнагарода, якую атрымала ірландская манашка Сіріл Мані.Яна працуе ў Індыі больш за паўстагоддзя, ад 20-гадовага ўзросту.


Узнагароду сястры ордэна Найсвятой Дзевы Марыі ўручыў Міністр унутраных спраў краіны ў Дзень Рэспублікі. Удастоена Сіріл Мані адной з найвышэйшых узнагарод Індыі за вялікую дапамогу ў выхаванні і развіцці дзяцей з бедных сем'яў.
Сваё паслугоўванне манашка пачала ў 1954 годзе у горадзе Лакнаў, дзе адчыніла школку на колах для дзяцей з маленькіх вёсак штата Утар-Прадзеш, а таксама выратоўвала надомных працаўнікоў ад расправы растаўшчыкоў у выніку нявыплаты даўгоў. Ад 1973 году была пераведзена ў Калькуту. Тут, блізка ад маці Тэрэзы, якая спачатку была з ёй у адным Ордэне, а толькі потым заснавала свой, сястра Мані сталася ініцыятарам наватарскіх праектаў па выхаванню дзетак з няшчасных сем'яў.Адукацыйная праграма, названая ёю "Вясёлка", асабліва сталася плённай. Яна ўвайшла ў далейшым у нацыянальную базу адукацыі ў школе.
Разам з ірландскай манашкай зараз былі ўзнагароджаныя ордэнам "Лотас - падножжа Божае" таксама 2е свецкіх хрысціянаў. Сястра Сіріл Мані - другая пасля Маці Тэрэзы з Калькуты каталіцкая манашка, адзначаная ўрадавай узнагародай Індыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.