2007-02-28 14:32:44

Малітву аб памёрлых ўзносіць Грэка-каталіцкая Царква ў перыядзе Вялікага Посту. Як расказаў пробашч украінскага храма Ўспення Багародзіцы ў Чыкага мясцовай газеце, адпаведна з бізантыйскім абрадам вернікі моляцца штосуботу аб "дзядах".


Айцец Фама ўказвае, што гэта традыцыя выключна грэка-каталіцкая, бо сусветны Рымскі Касцёл робіць задушныя малітвы ў перыядзе святкавання Ўсіх Святых - на лістападаўскіх багаслужбах. Кіраўнік Чыкагскай грэкакаталіцкай Мітраполіі зазначае ў газеце штата Ілінойс: "Пост падводзіць нас да асноўнай таямніцы - таямніцы смерці і Ўваскрасення, а таксама таямніцы таго, што Бог ёсць Госпадам жывых і памёрлых... Мы молімся за душы паснулых, бо чысціня Створанага света была пашкоджаная грахом і смерцю".
Натуральна як і ўсе католікі, вернікі выконваюць адпаведныя перыяду правілы Вялікага посту, малітвы і міласэрднасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.