2007-02-28 14:33:27

Лаўрэат прэміі "Оскар" кампазітар і выканаўца Эліо Моріконэ ў Рыме, у сваім родным горадзе, 3 сакавіка дае канцэрт у гонар Вялікага папы - Яна Паўла 2. Будуць выкананыя "Спевы аб сакрытым Богу" на словы польскага Папы, Карала Вайтылы.


Пасля атрымання "Оскара", канцэрта ў залі Генеральнай асамблеі ААН і залі Радыё Сіці Мюзік-холл, Эніо Моріконе паўстане перад публікай за дырыжорскім пультам славутай залі старога Аўдыторыюма непадалёк ад базілікі Святога Пятра. Прэм'ера - сусветнага маштабу, дык білеты немагчыма дастаць за аніякія грошы. "Спевы аб сакрытым Богу " - гэта кантаты для барытона, хора і аркестра на тэксты не толькі з вершаў яшчэ польскага перыяду жыцця будучага кіраўніка сусветнае Царквы, але нават з урыўкаў прапаведванняў і Энцыклік Папы Яна Паўла 2. Уключаныя тэксты, у прыватнасці, з Энцыклік "Адкупіцель чалавека" і "Годнасць жанчын", з прамовы да юнацтва ў часе святкавання Сусветнага дня моладзі ў Парыжы ў 1997 годзе. У праграму будучага канцэрта ўвойдуць таксама славутыя мелодыі да фільмаў "Місія", "Недатыкальныя", "Ахвяры вайны", "Легенды аб піянісце з Акіяну".







All the contents on this site are copyrighted ©.